23.06.2016 / 15:49

Пракаповіч: Пасля дэнамінацыі наша валюта будзе самай моцнай сярод суседзяў 37

Пасля дэнамінацыі беларускі рубель стане самай моцнай нацыянальнай валютай сярод нашых краін-суседзяў, заявіў экс-кіраўнік Нацбанка, размаўляючы з журналістамі падчас Усебеларускага народнага сходу.

Фота Ігара Матвеева, Tut.by

Былы кіраўнік Нацбанка Пятро Пракаповіч упэўнены, што дэнамінацыя вырашыць многія праблемы, у тым ліку ўмацуе нацыянальную валюту. Нагадаем, Пракаповіч праводзіў папярэднюю дэнамінацыю ў 2000 годзе.

— Мы атрымліваем моцны беларускі рубель. Пасля дэнамінацыі беларускі рубель будзе больш чым у 32 разы даражэй за расійскі рубель. Вы прыйдзеце ў абменны пункт і за адзін беларускі рубель і атрымаеце 32—35 расійскіх рублёў. А цяпер жа ўсё наадварот, — тлумачыць Пятро Пятровіч. — І тое ж самае, калі параўнаць курс нашага рубля да іншых валют. Нашы два рублі —гэта будзе адзін даляр з 1-га ліпеня (пасля дэнамінацыі). Наша валюта будзе самая моцная сярод нашых суседзяў — Украіны, Расіі…

Цэны ж на тавары і паслугі, на думку Пятра Пракаповіча, з-за дэнамінацыі не вырастуць.

— Дэнамінацыя — гэта тэхнічнае пытанне. Рэальная пакупніцкая здольнасць грошай не зменіцца, — сказаў экс-кіраўнік Нацбанка. — Дэнамінацыя не можа служыць падставай для павышэння цэнаў.

Пятро Пракаповіч прызнаўся, што пакуль не абзавёўся спецыяльным кашальком для манет.

— У мяне было прыкладна 90-95% выдаткаў праз картку, — удакладніў ён і дадаў, што калі «на рынак не хадзіць і ў таксі не ездзіць», то наяўныя могуць і не спатрэбіцца.

0
Ян / Адказаць
23.06.2016 / 15:56
Загаворвацца толькi ня трэ... Не мацней за эўра, прынамсi (у Летуве ды Латвii як раз эўра, калi што). Ды, я ўпэўнены, што i злоты хутка будзе даражэйшы за ваш рубель, а мо нават i граўна з расейскiм рублём:)
0
сашок / Адказаць
23.06.2016 / 15:56
Я в обменник! Кому занять очередь???
0
vandrouny / Адказаць
23.06.2016 / 15:57
А калі нічога не набываць, то, здаецца, і цэны невысокія
Паказаць усе каментары/ 37 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру