15 траўня ў судзьдзе Першамайскага раёну Менску завочна быў вынесены прысуд моладзеваму актывісту, былому палітвязьню Артуру Фінькевіча, паведаміў «НН» палітык Павал Севярынец.

Хлопца судзілі па артыкулу 23.34 Адміністрацыйнага кодэксу (парушэньня правядзеньня масавых мерапрыемстваў) за акцыю 1 траўня ля Нацыянальнай бібліятэкі. Тады міліцыя за спробу ўзьняць на сьвяткаваньні афіцыйнага Першамаю сьцягі Эўрасаюзу затрымала каля трыццаці чалавек. Мікалая Статкевіча адразу асудзілі на дзесяць сутак арышту, а іншых вызвалілі з патрабаваньнем зьяўляцца ў суд па першых жа позвах.

Пра прысуд — 7 сутак — Фінькевіч даведаўся зь пісьмовага паведамленьня, якое прыйшло яму з суду дадому. Магчыма, акурат з гэтым судом зьвязанае тое, што Артура зрабілі невыязным з краіны.

Лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч таксама ведае, што над ім адбыўся суд, але пакуль ня ў курсе вынесенага пакараньня. Працэс над Зьмітром Хведаруком яшчэ не прайшоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?