23.06.2016 / 16:29

У Светлагорску двухгадовая дзяўчынка выпала з вакна разам з маскітнай сеткай 4

Увечары 22 чэрвеня ў Светлагорску з акна кватэры на трэцім паверсе выпала двухгадовая дзяўчынка. Дзіця атрымала траўмы лёгкага і знаходзіцца ў рэанімацыйным аддзяленні ў цяжкім стане пасля зробленай аперацыі.

Міліцыя праводзіць праверку па факце здарэння.

Як паведамілі ва УУС Гомельскага аблвыканкама, бацькі пакінулі дачку з бабуляй. Пасля прагулкі на вуліцы, каля 18 гадзін, яны вярнуліся дадому, і, пакуль бабуля пераапраналася, дзіця залезла на акно, абапёрлася на маскітную сетку і разам з ёй упала на кветнік.

У міліцыі адзначылі, што сям'я знаходзіцца на добрым рахунку.

0
-20 / Адказаць
23.06.2016 / 17:13
Сусветная праблема. У ЗША кожны год каля 5000 дзяцей выпадае з вокан. Хаця там вельмі жорсткія патрабаванні да вокан.
0
Правда / Адказаць
23.06.2016 / 17:23
Ну сколько можно? Вот москитные сетки хватает ума поставить, а ручку с замком - нет.
0
1 / Адказаць
23.06.2016 / 20:19
Правда, будут гибнуть дети и получать тяжелейшие травмы до тех пор,пока не введут уголовную ответственность за недосмотр детей. Нет оправдания ротозеям мамам-папам-бабушкам-дедушкам. У меня внуку скоро 3 года... Я знаю, о чём пишу.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру