23.06.2016 / 17:07

Фестываль aDNaK! запрашае на адукацыйную праграму 30 чэрвеня

Аргкамітэт Сёмага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі aDNaK! чакае ўсіх цікаўных – прафесіяналаў і аматараў – на адукацыйнай праграме Фестывальнага дня, які пройдзе 30 чэрвеня ў першым у Беларусі крэатыўным хабе «Корпус 8» (г. Мінск, вул. Чырвоная, 7, корпус 8).

Арганізатары падрыхтавалі адметную і насычаную адукацыйную праграму, у межах якой пройдуць семінары, майстар-класы і простыя дыскусіі з вядомымі беларускімі і замежнымі экспертамі не толькі ў сферы рэкламы. Хэдлайнерам адукацыйнай праграмы стане замежны госць, імя якога арганізатары трымаюць пакуль у сакрэце.

Удзел у адукацыйнай праграме бясплатны. Адзіныя высілкі, якія трэба прыкласці, каб да яе далучыцца, – прайсці рэгістрацыю на сайце ў спецыяльным раздзеле «Рэгістрацыя на адукацыйную праграму».

Падрабязнасці тут.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру