Следчыя органы праводзяць праверку па факце траўмавання кіроўцы на ААТ «Беларуськалій».

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Беланог, надзвычайнае здарэнне адбылося 22 чэрвеня. Кіроўца, знаходзячыся ў шахце, не справіўся з кіраваннем транспартным сродкам, у выніку чаго атрымаў траўмы рознай ступені цяжкасці. Ён шпіталізаваны.

Нагадаем, 2 лістапада 2015 года падчас выканання планавых горных работ на адным з участкаў рудніка 3-га рудаўпраўлення ААТ «Беларуськалій» адбыўся выбух назапашанага прыроднага метану, у выніку якога загінуў крапільшчык прадпрыемства.

9 чэрвеня 2016 гады 27-гадовы рабочы загінуў у выніку падзення на яго металічнай канструкцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?