Лось трапіў пад колы маршруткі на вуліцы Аэрадромнай у Мінску, паведаміла старшы інспектар ДАІ Кастрычніцкага раёна Вікторыя Царук.

Каля 6.00 23 чэрвеня мужчына за рулём маршрутнага таксі Mercedes Sprinter ехаў па Аэрадромнай з боку праспекта Жукава ў кірунку вуліцы Чкалава, як раптам справа налева па ходзе руху на праезную частку выскачыў лось. Кіроўца не паспеў зрэагаваць і збіў жывёлу. Сам мужчына не пацярпеў, а лось, хоць і атрымаў траўмы, але застаўся жывы. На шчасце, у момант аварыі пасажыраў у салоне маршруткі яшчэ не было.

Ацалелая жывёла кінулася бегчы прэч ад месца ДТЗ і схавалася ў дварах на Караткевіча, адкуль затым перамясцілася на Брылеўскую, па якой накіравалася ў бок вуліцы Казінца. Супрацоўнікі ДАІ, якія прыбылі на месца інцыдэнту, выклікалі на падмогу іншыя экіпажы дарожнай міліцыі, якія суправаджалі лася па шляху яго следавання, каб прадухіліць новыя аварыі.

Знясіленага лася перадалі спецыялістам, якія будуць вырашаць далейшы лёс жывёлы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?