У закрытым пасяджэнні суд Буда-Кашалёўскага раёна разглядзеў крымінальную справу 34-гадовага мясцовага жыхара. Ён прызнаны вінаватым у наўмысным заражэнні ВІЧ двух партнёрак, паведаміла прэс-сакратар абласнога суда Вольга Барсукова.
Па артыкуле 157 Крымінальнага кодэкса (заражэнне вірусам імунадэфіцыту чалавека) мужчына прысуджаны да пазбаўлення волі на сем гадоў у калоніі строгага рэжыму. Абвінавачанаму таксама прызначана прымусовае лячэнне ад хранічнага алкагалізму.
Прысуд не набыў законную сілу і можа быць абскарджаны.