Аўтарытэтны штотыднёвы часопіс Aviation Week & Space Technology выклаў у сеціва поўны архіў сваіх нумароў — пачынаючы з нумара 1 ад 1 жніўня 1916 года. 

Поўны архіў выданне выклала праз партнёрства з Boeing — і аэракасмічны гігант атрымаў асобны прысвечаны яму раздзел у архіве. 

Асобна можна паглядзець усю рэкламу, якую за 100 год розныя кампаніі друкавалі ў часопісе.

Тады выданне называлася Aviation Week & Aeronautical Engineering — назва была змененая толькі ў 1960-м годзе.

Ад дырыжабляў і найноўшага на 1916 год рухавіка Renault магутнасцю 240 к.с. да сучасных баявых беспілотнікаў — часопіс фактычна стаў жывым летапісам 100 год гісторыі авіяцыі.

Лічыцца, што часопіс, назву якога можна перакласці як «Тыднёвік авіяцыі і касмічнай тэхналогіі», мае блізкія сувязі з крыніцамі ў Пентагоне і буйнымі прадпрыемствамі ВПК. Таму ў ЗША іранічна яго часам называюць «Тыднёвік зліву інфармацыі і касмічнай міфалогіі».

Апошняе слова — кпін за тое, што адзін раз у разгар Халоднай вайны часопіс зрабіў памылку: у 1958 годзе паведаміў пра стварэнне і выпрабаванне ў СССР бамбардзіроўшчыка з ядзерным рухавіком. Але дагэтуль такіх лятальных апаратаў не існуе. 

Каб атрымаць поўны доступ да ўсіх нумароў выдання-ветэрана, трэба прайсці бясплатную рэгістрацыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?