Сталі вядомыя канчатковыя вынікі рэферэндуму ў Брытаніі: 52% (17 млн 410 тыс. 742 чалавекі) прагаласавалі за выхад Брытаніі з ЕС і 48% (16 млн 141 тыс. 241) супраць. Перавага прыхільнікаў «брэксіта» складае 1 млн. 269 тыс. Для перамогі трэба было набраць 16,8 млн галасоў.

Яўка на рэферэндуме склала 72,16%, піша The Guardian

Многія праціўнікі «брэксіта» з абурэннем звярнулі ўвагу на тое, што ў сваёй пераможнай прамове лідар Партыі незалежнасці Найджэл Фарадж сказаў: «Мы дамагліся гэтага без адзінага стрэлу».

Сінім колерам пазначана, дзе галасавалі за выхад з ЕС, жоўтым — дзе галасавалі супраць выхаду.

Сінім колерам пазначана, дзе галасавалі за выхад з ЕС, жоўтым — дзе галасавалі супраць выхаду.

А вось у Шатландыі і Паўночнай Ірландыі большасць акругаў прагаласавалі супраць «брэксіта». Так жа паступілі выбаршчыкі ў Лондане.

На фоне навін аб рэферэндуме пачаў падаць курс фунта. Кошт брытанскай нацвалюты раніцай 24 чэрвеня зваліўся на 9,5% да 1,35 даляра. Гэта самае нізкае значэнне з 1985 года, адзначае Bloomberg.

Daily Telegraph: «З палітычнай кар'ерай Дэвіда Кэмерана скончана. Ён увойдзе ў гісторыю як прэм'ер-міністр, які паставіў на кон месца Брытаніі ў Еўрапейскім Саюзе і сваю ўласную кар'еру — і прайграў».

Пры падліку вынікаў рэферэндуму прымаюцца не вынікі рэгіёнаў, як пры звычайным галасаванні ў Брытаніі, а агульная колькасць галасоў за ці супраць «брэксіта».

Усяго на рэферэндуме маглі прагаласаваць больш 46,5 мільёна чалавек.

У штабе праціўнікаў выхаду з ЕС рыхтаваліся да перамогі, але нічога не атрымалася.

У штабе праціўнікаў выхаду з ЕС рыхтаваліся да перамогі, але нічога не атрымалася.

***

Еўра патаннеў на 3,1% у адносінах да даляра, японская ена падаражэла на 5,8% у адносінах да амерыканскай валюты.

Ф'ючарсы на індэкс FTSE100 патаннелі на 7,5%, на індэкс S & P 500 — упалі на 3,2%. Японскі індэкс знізіўся на 3,2%, ганконгскі Hang Seng Index зваліўся на 3%.

Нафта WTI на таргах у Нью-Ёрку патаннела на 4,8% — цэны апусціліся да 47,7 даляра за бараль. Сыравіна маркі Brent патаннела на 4,6% да 48,5 даляра.

Золата падаражэла на 4%, цэны на метал наблізіліся да максімуму са жніўня 2014 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?