Уладзімер Пуцін

Прэм’ер‑міністар Расеі Ўладзімер Пуцін возьме ўдзел у паседжаньні Савету кіраўнікоў урадаў краін‑сябраў СНД. Пра гэта паведаміла прэсавая служба расейскага ўраду. Сустрэча пройдзе ў Менску 23 траўня.

У праект павесткі пасяджэньня ўнесены 20 пытаньняў. Большасьць зь іх тычыцца ўзаемінаў дзяржаў Садружнасьці ў эканамічнай, фінансавай сфэрах, у галіне сацыяльнай палітыкі й барацьбы з злачыннасьцю.

Паводле радыё «Маяк»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0