24.06.2016 / 13:33

Раварыста, які ўдарыў бітай пешахода на веладарожцы ў Мінску, затрымалі 36

Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Фрунзенскага РУУС Мінска затрымалі раварыста, які ўдарыў бітай 17-гадовага фатографа Васіля Дземідовіча.

Гэта фота Васілю Дземідовічу даслалі відавочцы. На ім бачны чалавек з бітай, які ідзе да ровара, і пешаход, які ляжыць на траве

У выніку аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў асоба падазраванага была высветлена. 23 чэрвеня супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Фрунзенскага РУУС сталіцы затрымалі злачынцу. Ім аказаўся 30-гадовы, раней не судзімы мінчанін.

У дачыненні да затрыманага заведзена крымінальная справа па частцы 3 артыкула 339 ( «Хуліганства») КК РБ. Яму пагражае ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Нагадаем, мінскі фатограф Васіль Дземідовіч распавёў: 19 чэрвеня ўвечары на вачах у мінакоў на веладарожцы ў яго ўрэзаўся веласіпедыст. Што адбылося далей, пешаход усвядоміў не адразу. У нейкі момант заўважыў: чалавек, які ўпаў, ускочыў і бяжыць за ім, размахваючы кулакамі. А потым дастаў біту і ўдарыў фатографа па галаве. З месца аварыі пацярпелага павезла хуткая. У маладога чалавека ЧМТ, сіняк пад вокам, яму наклалі швы на лбе, і бліжэйшыя як мінімум дзесяць дзён ён правядзе ў бальніцы.

0
Генэрал Голад / Адказаць
24.06.2016 / 13:42
А спагадлівы беларускі люд мінае ахвяру злачынства і, зрэдку, фатаграфуе...
0
дзед Талаш / Адказаць
24.06.2016 / 13:43
Памахаў бітай - відаць, стаміўся, хай пасядзіць - адпачне.
0
Lilia / Адказаць
24.06.2016 / 13:53
Давайце ўсё ж будзем дакладнымі. Сам Дземідовіч распавядаў, што ішоў па веладарожцы, бачыў як на яго едзе раварыст і вырашыў, што збоку утраўбаваная трава і што тыпу той яго аб'едзе. (!!!) Колькі не намагалася так і не зразумела логіку Дземідовіча. Дык проста інстынктыўна чалавек у такіх сітуацыях адскоквае ў бок. Гэта адбываецца падсвядома. Што яго прымусіла ісці проста на ровар?
Паказаць усе каментары/ 36 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру