Жыхары аўстралійскага горада Мэльбурн, якія пакутавалі ад атлусцення, агульнымі намаганнямі змаглі скінуць 172 кілаграмы на дваіх пасля вяселля.

У 2012 годзе Шантэль Флемінг (Chantelle Fleming) важыла 178 кілаграмаў пры росце 165 сантыметраў. Тады яна пазнаёмілася ў інтэрнэце са сваім будучым мужам Грантам, чыя вага складала 179 кілаграмаў. Спачатку пара спрабавала скінуць лішкі тлушчу, прымаючы прэпараты для зніжэння апетыту, але толькі пагоршыла стан здароўя.

У 2015 годзе, пасля вяселля і сумеснага бесперапыннага спажывання ежы, муж і жонка ўсвядомілі, што іх стан пачынае пагаршацца. Тады аўстралійцы перанеслі аперацыі па шунтаванні страўніка і селі на дыету. Праз год 28-гадовая Шантэль стала важыць 85 кілаграмаў, а 33-гадовы Грант — 100.

Наступным крокам для мужа і жонкі стане выдаленне лішкаў скуры, якія ўтварыліся ў выніку пахудання. Каб назапасіць неабходныя для сваёй працэдуры 10 тысяч даляраў, Шантэль адкрыла збор сродкаў на пляцоўцы Gofundme.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?