Валеры Гаеўскі

Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў прапанаваў ураджэнца Беларусі Валерыя Гаеўскага на пост губэрнатара Стаўрапольскага краю .

Экс‑губэрнатар Стаўрапольля Аляксандар Чарнагораў ахарактарызаваў Гаеўскага як «сур’ёзнага палітыка» і «моцную асобу, добра вядомую ў краі».

Валерый Гаеўскі нарадзіўся ў 1958 годзе ў Петрыкаве Гомельскай вобласьці. У 1980 скончыў Маскоўскі геолягаразьведачны інстытут па спэцыяльнасьці «горны інжынэр». Працоўны шлях пачынаў памочнікам бурыльшчыка ў Жалезнаводзку Стаўрапольскага краю. У 90-х пачаў палітычную кар’еру.

З 1996 году Гаеўскі займаў высокія пасты ва ўрадзе рэгіёну, працаваў на пасадзе намесьніка старшыні ўраду краю, пасьля міністра фінансаў рэгіёну. У 2006 годзе стаў намесьнікам паўнамоцнага прадстаўніка прэзыдэнта ў Паўднёвай фэдэральнай акрузе.

Газэта «Коммерсант» згадвае, што на пачатку 90‑х Валер Гаеўскі працаваў у камэрцыйных структурах, у прыватнасьці, трымаў брокерскую кантору на Маскоўскай фондавай біржы.

Спадар Гаеўскі жанаты й выхоўвае трох дзяцей.

Паводле kavkaz-uzel.ru

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0