Сенатар-дэмакрат Берні Сандэрс заявіў, што будзе галасаваць за Хілары Клінтан на выбарах прэзідэнта ЗША, якія пройдуць у лістападзе.

«Я гатовы зрабіць усё, каб не перамог [прэтэндэнт ад Рэспубліканскай партыі] Дональд Трамп. Я мяркую, што калі Трамп стане прэзідэнтам, то гэта будзе жахліва па многіх прычынах», - растлумачыў Сандэрс сваё рашэнне.

Раней Сандэрс ужо абяцаў аказаць падтрымку Клінтан, якая працягвае лідзіраваць па выніках папярэдніх выбараў Дэмакратычнай партыі.

Клінтан заручылася падтрымкай дастатковай колькасці дэлегатаў для вылучэння сваёй кандыдатуры ў прэзідэнты, аднак фармальна Сандэрс да гэтага часу не прызнаў паразу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?