6 ліпеня ў 17:00 у Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі (Мінск, вул. К.Маркса, 12) адбудзецца адкрыццё выставы «Беларусы ў Войску Польскім 1939-1945 гг. з прыватнага архіва Ігара Мельнікава».

Выстава прысвечаная ўдзелу беларусаў у складзе Войска Польскага ў баявых дзеяннях супраць нацыстаў на розных франтах Другой Сусветнай вайны. Госці выставы ўбачаць унікальныя фотаздымкі, дакументы і іншыя артэфакты з калекцыі беларускага гісторыка Ігара Мельнікава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0