21.05.2008 / 11:35

Беларус абклаў машыну цыгарэтамі

Ды застаўся і без цыгарэт, і без машыны.

19 траўня ў пункце пропуску «Новая Гута» гомельскімі памежнікамі быў затрыманы аўтамабіль, які ехаў з Украіны. Падчас дагляду транспартнага сродку пад абшыўкай салёну было выяўлена больш за паўтары тысячы пачак цыгарэт.

Тытунёвыя вырабы на суму каля 3,5 мільёна рублёў, якія грамадзянін Беларусі маніўся незаконна ўвезьці ў краіну, перададзеныя ў Гомельскую мытню.

Аўтамабіль, ацэнены на суму больш як 32 мільёны рублёў, пастаўлены на штрафную стаянку. Што зь ім будзе далей, вырашыць суд.

Паводле прэс-центру Дзяржаўнага памежнага камітэту

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру