Супрацоўнікі лонданскай паліцыі затрымалі швейцарскую мастачку Міло Муарэ, якая гуляла па горадзе і прапаноўвала незнаёмым мінакам дакрануцца да яе палавых органаў, піша Dazed & Confused.

Акцыя з'яўлялася часткай праекта «Люстраная скрыня», закліканага звярнуць увагу кграмадства на праблему сэксуальнага гвалту над жанчынамі. Па словах Муарэ, яе перформанс павінен зацвердзіць ідэю «кансэнсуснай прыроды палавых актаў».

«Сёння я стаю тут за правы жанчын і права сэксуальнага самавызначэння, — заявіла мастачка падчас свайго выступу. — У жанчын ёсць сэксуальнасць — гэтак жа, як і ў мужчын. І мы маем права самастойна вырашаць, ці жадаем мы, каб да нас хтосьці дакранаўся».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?