З суседзяў засталіся толькі палякі, uefa.com
Сёння, 25 чэрвеня, стартуюць матчы 1/8 фіналу чэмпіянату Еўропы па футболе.
У суботу будуць згуляныя тры матчы:
Швейцарыя — Польшча (16:00, Беларусь-5), Уэльс — Паўночная Ірландыя (19:00, Беларусь-5), Партугалія — Харватыя (22:00).
У нядзелю пройдзе тры матчы:
Францыя — Ірландыя (16:00), Германія — Славакія (19:00) і Венгрыя — Бельгія (22:00).
У панядзелак — два паядынкі: Іспанія — Італія (19:00) і Англія — Ісландыя (22:00).
Гульні 1/4 фіналу пройдуць з 30 чэрвеня па 3 ліпеня.