Учора, 24 чэрвеня, завяршыўся рабочы візыт Аляксандра Лукашэнкі ва Узбекістан, дзе ён прымаў удзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў — членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС).

Як напярэдадні паведамляла прэс-служба прэзідэнта, у Лукашэнкі былі таксама запланаваныя двухбаковыя сустрэчы з лідарамі замежных краін. З якімі менавіта лідарамі — прэс-служба не ўдакладняла.

Як вынікае з афіцыйных справаздач па выніках візіта, у Лукашэнкі ў Ташкенце прайшлі дзве двухбаковыя сустрэчы: са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам і прэм’ер-міністрам Індыі Нарэндрай Дамадардасам Модзі. З прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным, які таксама прымаў удзел у саміце ШАС, Лукашэнка тэт-а-тэт не сустракаўся.

Пасля завяршэння саміта Пуцін паляцеў у Кітай, а Лукашэнка вярнуўся ў Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?