Facebook і YouTube перайшлі да сістэмы аўтаматычнага блакавання і выдалення экстрэмісцкіх відэа. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй.
Сістэма адсочвае спробы зрабіць рэпост відэа, якое ўжо было адзначана як недапушчальнае.
Крыніцы Reuters адмовіліся абмяркоўваць, колькі людзей задзейнічана ў аглядах відэазапісаў, знойдзеных з дапамогай тэхналогіі. Яны таксама не сталі казаць пра тое, як менавіта відэазапісы, якія трапілі ў базу экстрэмісцкіх відэа, былі да іх аднесеныя.
Тэхналогія, якую ўжываюць кампаніі, была распрацавана для распазнання і выдалення відэа, якое парушае аўтарскія правы.