Стваральнік сацсеткі Укантакце і месенджара Telegram Павел Дураў адмовіўся выконваць патрабаванні «пакета Яравой», прынятага расійскай Дзярждумай.

Як паведаміў Дураў «Известиям», палітыка кампаніі не дапускае перадачы ключоў шыфравання трэцім асобам.

Законапраект, прыняты ў Расіі, абавязвае арганізатараў распаўсюджвання інфармацыі перадаваць спецслужбам ключы шыфравання для таго, каб праваахоўныя органы маглі дэкадаваць перапіску. У выпадку адмовы на кампаніі можа быць накладзены штраф да аднаго мільёна расійскіх рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?