Фота Дзмітрыя Брушко, Tut.by

Фота Дзмітрыя Брушко, Tut.by

Кампанія «Гавары праўду» вылучае кандыдатамі ў дэпутаты 29 чалавек, з якіх 2/3 не мелі дачынення да палітыкі да гэтага часу. Пра гэта заявілі лідары кампаніі на прэзентацыі спісу сваіх прэтэндэнтаў у парламент.

У спісе шасцёра мінчан, па тры чалавекі з Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай і Мінскай абласцей, пяцёра прадстаўнікоў Віцебскай вобласці і шасцёра — з Магілёўскай. «Гавары праўду» вылучае на выбары 24 мужчыны і 5 жанчын ва ўзросце ад 23 да 65 гадоў.

Акрамя лідараў кампаніі — Таццяны Караткевіч і Андрэя Дзмітрыева, экс-кіраўнік Рагачоўскага гарвыканкама (1991-1995 гады) Мікалай Камароўскі, бізнесмены Аляксандр Снар і Уладзімір Мшар, прадпрымальнікі Пётр Шымбалёў, Таццяна Гутарава і Яраслаў Журык, намеснік дырэктара будаўнічай кампаніі Іна Кушнер, фермеры Ігар Грышанаў і Дзяніс Фiлько, юрысты Аляксандр Мікулін і Аляксандр Зелянкоўскі, інжынер Павел Курскі, эканаміст Віктар Звярко, выпускнік магістратуры БДУ гэтага года Ягор Левачоў і іншыя

Па дадзеных «Гавары праўду», толькі пяцёра з гэтых людзей ужо вылучаліся ў дэпутаты, а 2/3 спісу — і зусім новыя асобы ў палітыцы, якія прыйшлі ў яе пасля прэзідэнцкай кампаніі Таццяны Караткевіч. Трое з 29 будучых кандыдатаў — сябры Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады), астатнія - беспартыйныя. Усе будуць вылучацца шляхам збору подпісаў.

Людзей у гэты спіс адбіралі з каля 60 кандыдатур. Некаторыя не патрапілі ў выніковы спіс таму што «высветлілася, што яны не зусім разумеюць, што такое мірныя перамены і не цалкам падзяляюць гэтую палітычную платформу», паведаміў кіраўнік штаба «Гавары праўду» Сяргей Вазняк.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?