Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка трапіў пад абстрэл ў зоне АТА, паведаміў афіцыйны прадстаўнік адміністрацыі прэзідэнта Украіны па пытаннях АТА Андрэй Лысенка.

Паводле яго слоў, Парашэнка інспектаваў апорныя пункты сіл АТА на Данецкім кірунку.

Мінамётныя абстрэлы адбыліся ў Зайцава, Маёрскім, Аўдзееўцы, Вопытным і Вадзяным.

Як паведаміў Лысенка, абстрэлы не перашкодзілі Парашэнку пагутарыць з украінскімі салдатамі. Ён таксама ўручыў ім дзяржаўныя ўзнагароды і падпісаў указ аб дэмабілізацыі некаторых вайскоўцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?