Петыцыя аб правядзенні паўторнага рэферэндуму аб членстве Вялікабрытаніі ў ЕС набрала ўжо 2 млн подпісаў. Аўтар адозвы Уільям Олівер Хілі настойвае, што яўка пры прыняцці гістарычнага рашэння не павінна быць ніжэй за 75%, калі разрыў паміж пераможцамі і прайграўшымі складае менш за 20%.
Колькасць прыхільнікаў правядзення паўторнага рэферэндуму імкліва расце. Петыцыя, падпісацца пад якой могуць толькі грамадзяне Вялікабрытаніі ці людзі, якія пастаянна пражываюць у краіне, з'явілася ў пятніцу днём. За першыя 12 гадзін яе падпісалі 555 тысяч чалавек.
Да апоўдня ў суботу пад петыцыяй, размешчанай на сайце парламента краіны, падпісаліся ўжо каля мільёна чалавек. Да гэтага моманту кожную хвіліну пад петыцыяй з'яўлялася каля 1000 новых подпісаў.
Акрамя таго, больш за 100 тысяч подпісаў сабрала іншая петыцыя, якая патрабуе аддзялення Лондана ад краіны. У брытанскай сталіцы на праведзеным рэфэрэндуме з прыкметным адрывам перамаглі прыхільнікі захавання сяброўства ў ЕС.
Парламент абавязаны разглядаць любую петыцыю, якія набралі больш за 100 тысяч подпісаў. Урад Вялікабрытаніі павінен у абавязковым парадку адказваць на петыцыі, што набіраюць больш за 10 тысяч подпісаў.