Сёння раніцай трагічная навіна паступіла з Лельчыцкага раёна, паведамляе сайт МНС.

Жыхары вёскі Дзяржынск выявілі ў рацэ Сцвіга целы трох падлеткаў.

Двум з іх было па 16 гадоў, аднаму 18. Абставіны здарэння высвятляюцца. 

У сувязі з гэтым ратавальнікі МНС і Таварыства ратавання на водах нагадваюць, што дзецям нельга дазваляць купацца без нагляду дарослых.

На адпачынку назірайце за імі, калі яны гуляюць на беразе, не выпускайце іх з поля зроку.

Не дазваляйце дзецям ныраць з агародж або берага і старайцеся спыняць свавольствы на вадзе.

Папярэдзьце, што плаваць можна толькі ў спецыяльна абсталяваных месцах, недалёка ад берага.

Растлумачце дзіцяці, што не варта выхваляцца перад сябрамі уменнем плаваць і ладзіць спаборніцтвы.

Растлумачце, як бяспечна сябе паводзіць на вадзе і што рабіць, калі нехта пачаў тануць. Калі хтосьці тоне, то трэба выклікаць ратавальнікаў па тэлефоне 101 або 112.

Будзьце асцярожныя.

І, вядома ж, самі выконвайце гэтыя правілы — прыклад бацькоў заўсёды лепшы за ўсялякія словы.

Не суньцеся ў ваду нападпітку! 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0