Вядомы фінансіст прадказвае пакуты брытанскаму народу праз вынікі рэферэндуму аб аддзяленні ад ЕС, перадае ТАСС са спасылкай на Project Syndicate.

Фота EPA/JULIEN WARNAND

Фота EPA/JULIEN WARNAND

«Цяпер катастрафічны сцэнар, якога многія засцерагаліся, рэалізаваўся, зрабіўшы распад супольнасці практычна непазбежным, — лічыць Сорас. — Урэшце Вялікабрытаніі можа быць адносна лепш без ЕС, а можа быць і горш, аднак яе эканоміцы і народу прыйдзецца значна пакутаваць ужо ў бліжэйшай і сярэднетэрміновай перспектыве».

«Фунт стэрлінгаў абваліўся да самага нізкага паказчыка за больш чым тры дзесяцігоддзі адразу ж пасля галасавання, і нестабільнасць на фінансавых рынках па ўсім свеце, імаверна, захаваецца, пакуль будзе ісці доўгі і складаны працэс перамоваў па палітычным і эканамічным» разводзе «з ЕС», — мяркуе Сорас.

На яго думку, наступствы для эканомікі ад выхаду Вялікабрытаніі з Еўрасаюза «будуць параўнальныя з фінансавым крызісам 2007—2008 гадоў».

Больш за тое, пад пагрозай сама ідэя ЕС.

Інвестар лічыць, што Brexit паставіў пад пытанне саму ідэю існавання праекта адзінай супольнасці і зараз можна чакаць, што і іншыя члены ЕС заявяць пра гатоўнасць выйсці з яго.

«Акрамя таго, сама Вялікабрытанія можа не выжыць», — мяркуе Сорас, адзначаючы, што Шатландыя напэўна захоча правесці новы рэферэндум аб сваёй незалежнасці, а Паўночная Ірландыя распачне спробы аб'яднання з Ірландыяй.

Але наступствы для Еўропы могуць быць яшчэ горшыя, — папярэджвае фінансіст. — Супярэчнасці паміж сябрамі (ЕС) дасягнулі крайнасці не толькі праз сітуацыю з уцекачамі, але і ў выніку выключнай напружанасці паміж краінамі-крэдыторамі і дзяржавамі-даўжнікамі ў складзе еўразоны, а ў гэты час аслабелыя лідэры Францыі і Германіі сканцэнтраваны толькі на ўнутраных праблемах».

«Пры гэтым у Еўропы няма часу: знешні націск з боку такіх краін, як Турцыя і Расія, якія выкарыстоўваюць разлад у асабістых інтарэсах, толькі ўзмацняе размах палітычных бязладзіцы ў Еўропе», — сцвярджае Сорас.

Таксама інвестар заклікаў да аб'яднання намаганняў «ўсіх тых, хто верыць у каштоўнасці і прынцыпы» ЕС, з мэтай выратавання супольнасці шляхам яго «поўнай рэканструкцыі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0