Спорт33

Венгрыя давала бой Бельгіі, пакуль не развалілася ўшчэнт напрыканцы матча

Зборная Венгрыя паказала ўсё, што магла, у матчы з Бельгіяй, але гэтага казалася недастаткова для выхаду ў чвэрцьфінал. «Усё, што магла» — гэта перадусім настрой на гульню, бо клас бельгійцаў быў нашмат вышэйшым.

Бельгія адкрыла лік ужо на пачатку гульні. На 10-й хвіліне пасля навеса з фланга адзначыўся абаронца Тобі Алдэрвейрэлд.

Бельгійцы дазвалялі суперніку кантраляваць мяч, але наносілі стрэлы ў адказ у імклівых контратаках. Найлепшым выглядаў Эдэн Азар, спыніць якога ўдавалася толькі з парушэннем правілаў. Некалькі разоў Венгрыю выратаваў Габар Кірай — той самы варатар у смешных штанах.

Аднак да канца гульні венграм не хапіла сілаў. На 78-й і 80-й хвілінах Азар зрабіў два галы. Спачатку выкаціў мяч пад удар Мішы Бачуаю, які забіў літаральна праз хвіліну пасля выхаду на замену. А ў наступнай атацы Азар эфектным ударам паставіў кропку сам.

Эдэн Азар.

Нарэшце, у кампенсаваны час забіў Янік Караска. 4:0 — самы буйны лік на гэтым чэмпіянаце.

Венграм застаецца падзякаваць па ўдалы выступ на Еўра — яны і так скочылі вышэй за галаву.

А бельгійцаў чакае чвэрцьфінал з Уэльсам, а пасля, магчыма, паўфінал з Партугаліяй ці Польшчай.

З такой гульнёй, як у матчы з Венгрыяй, бельгійцам не будзе страшны ніводзін супернік.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе7

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска абурылася коштам лісічак у 55 рублёў за кілаграм3

Сярэдні заробак «бруднымі» складае 911 даляраў4

Адначасова дзве аварыі пад Мінскам, пацярпелі некалькі чалавек. Людзі кажуць пра зачараваны ўчастак трасы

«Пакуль не чуў, каб беларусаў дэпартавалі». Амерыканскі адвакат пра міграцыйную палітыку ЗША пры Трампе2

Купалаўскі тэатр прапаноўвае новую паслугу: цяпер там можна пабрацца шлюбам13

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах10

У Амурскай вобласці Расіі разбіўся самалёт з 49 чалавекамі на борце

Два малыя браты атрымалі моцныя апёкі пры распальванні лазні

Ходзіць легенда, што Озі Осбарн адкусіў галаву жывому кажану. А што ж адбылося насамрэч?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе7

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць