23 траўня ў сувязі з правядзеньнем у Менску пасяджэньня Савету кіраўнікоў урадаў дзяржаў-удзельніц СНД будуць дзейнічаць абмежаваньні на рух транспарту.

Як паведамілі ва ўпраўленьні ДАІ ГУУС Мінгарвыканкаму, абмежаваньні будуць уведзены на аўтадарозе М2 «Менск — Нацыянальны аэрапорт «Менск» з 9.00 да 11.30; на ўчастку праспэкту Незалежнасьці ад вуліцы Сьвярдлова да вуліцы Каліноўскага з 11.00 да 12.00; на ўчастку праспэкту Незалежнасьці ад вуліцы Філімонава да Нацыянальнага аэрапорту «Менск» з 16.00 да 19.00.

Дзяржаўтаінспэкцыя рэкамэндуе вадзіцелям выкарыстоўваць у згаданы час для аб’езду закрытых участкаў дарогі наступныя варыянты: па вуліцы Філімонава, Скарыны на МКАД; па вуліцы Філімонава, Кедышкі, Каліноўскага на МКАД; па вуліцы Філімонава, Кедышкі, Сядых, Карбышава, Лагойскім тракце на МКАД.

Сталічнае ДАІ прыносіць прабачэньні за часовыя нязручнасьці.

Паводле БелаПАН

Паглядзець на мапе

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0