27.06.2016 / 11:51

Ад Віліі да Бярэзіны: якія беларускія рэкі самыя чыстыя і самыя брудныя? – рэйтынг 10

Якія беларускія рэкі самыя чыстыя? Белстат апублікаваў дадзеныя аб канцэнтрацыі шкодных рэчываў у вадзе.

Краявіды Віліі.

Статыстыка вядзецца па трох відах забруджванняў — азоце, фосфары і нітратах. Улічваецца іх канцэнтрацыя ў міліграмах на кубічны дэцыметр. Чым большая канцэнтрацыя, тым бруднейшая рака.

Амоній-іёны (азот)

  1. Бярэзіна – 0,5
  2. Заходні Буг – 0,43
  3. Свіслач – 0,43
  4. Прыпяць – 0,35
  5. Дняпро – 0,31
  6. Сож – 0,29
  7. Мухавец – 0,22
  8. Заходняя Дзвіна – 0,22
  9. Нёман – 0,19
  10. Вілія – 0,18

Фасфат-іёны (фосфар)

  1. Заходні Буг – 0,16
  2. Мухавец – 0,1
  3. Дняпро – 0,09
  4. Бярэзіна – 0,09
  5. Сож – 0,08
  6. Свіслач – 0,07
  7. Прыпяць – 0,05
  8. Нёман – 0,05
  9. Заходняя Дзвіна – 0,04
  10. Вілія – 0,03

 Нітраты (нітрат-іёны)

  1. Свіслач – 5,27
  2. Бярэзіна – 5,27
  3. Дняпро – 4,79
  4. Нёман – 4,56
  5. Сож – 4,39
  6. Вілія – 4,25
  7. Заходні Буг – 3,86
  8. Мухавец – 2,84
  9. Прыпяць – 2,53
  10. Заходняя Дзвіна – 2,04

Выніковы рэйтынг чысціні

«Наша Ніва» падсумавала тры спісы і склала выніковы рэйтынг:

  1. Вілія
  2. Заходняя Дзвіна
  3. Прыпяць
  4. Нёман
  5. Мухавец
  6. Сож
  7. Дняпро
  8. Свіслач
  9. Заходні Буг
  10. Бярэзіна

Ягор Марціновіч

1
а то! / Адказаць
27.06.2016 / 11:56
Ваш вынік - абраза для сталічнай ракі, якая 40 год таму параднілася з Вельляй! Самай, як вы кажаце, чыстай. А мы што, нячыстыя?
0
LMI / Адказаць
27.06.2016 / 12:00
Нечакана прыемна здзіўлены наконт Заходняй Дзвіны. Я нарадженец Наваполацка неяк заўжды яе лічыў мякка кажучы не чыстай ракой
0
Белы Легіён / Адказаць
27.06.2016 / 12:57
а Птичь
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру