Былы прэм'ер Малдовы Улад Філат прысуджаны да 9 гадоў зняволення паводле абвінавачання ў карупцыі. Суд у Кішынёве таксама наклаў на Філата штраф у памеры каля 3700 даляраў, пастанавіў канфіскаваць у яго частку маёмасці і пазбавіў права займаць кіруючыя пасады на працягу пяці гадоў.

Абвінавачванне патрабавала для Філата 19 гадоў пазбаўлення волі.

Прэм'ер-міністр Улад Філат быў арыштаваны ў кастрычніку 2015 года, пасля таго як парламент Малдовы прагаласаваў за зняцце з яго дэпутацкай недатыкальнасці. Яго падазраюць у дачыненні да знікнення 1 млрд даляраў з трох малдаўскіх банкаў. Зніклыя грошы эквівалентныя адной восьмай ВУП гэтай краіны.

Ліберал-дэмакратычная партыя, якую ўзначальваў Філат, назвала справу пра яго палітычнай і парушаючай правы чалавека.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?