27.06.2016 / 19:20

Лукашэнка зняў намесніка кіраўніка Генштаба. Той быў узорным служакам і аднойчы выказаўся пра геяў 5

«Генерал-маёр Ігар Глод вызвалены ад пасады намесніка начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь па баявым кіраванні ў сувязі з узростам. Адпаведны загад Аляксандр Лукашэнка падпісаў 27 чэрвеня», — паведамляе БелТА. 

Пакуль невядома, хто зойме вакантную высокую пасаду, якую Глод атрымаў у 2008 годзе.

Праваруч генерал-маёр Ігар Глод

Дагэтуль ён некаторы час кіраваў брыгадамі ПДВ у Брэсце і Віцебску. 

Вядома ж, што як чалавек вайсковы, Ігар Глод рэдка казаў штосьці на публіку. 

Сеціва памятае толькі такую фразу, сказаную ім падчас разважання пра геяў у войску. 

«Нармальны мужык павінен з самалёта на хаду выходзіць», — выказаўся Глод і дадаў, што нетрадыцыйныя сэксуальныя адносіны ў войску не вітаюцца. 

Таксама ў навіне цікавая фармулёўка, з якой Глода знялі з пасады — «у запас па ўзросце».

Вядома, што ўзрост — гэта не галоўны крытэр для Лукашэнкі падчас прыняцця кадравых рашэнняў у сілавой сферы і ўвогуле. 

Выдатны прыклад — Леанід Мальцаў, які нарадзіўся ў 1949 годзе і ўсё яшчэ займае немалую пасаду старшыні Пагранкамітэта. 

Таму мы пацікавіліся думкамі на гэты конт у вайсковага эксперта Аляксандра Алесіна. 

«Наўрад ці генерал патрапіў у апалу, — сказаў Алесін «Нашай Ніве». — Магчыма, гэта стан здароўя, а можа, і адукацыя Глода не адпавядае сучасным выклікам — сёння вайна іншая, няма лініі фронту, змяніліся патрабаванні. Таму ў кіраўніка дзяржавы можа быць іншая асоба на прыкмеце, якая здолее справіцца з рэфармаваннем войскаў». 

Таксама Алесін ахарактарызваў Глода як узорнага служаку, які не хапаў зорак з неба, але прайшоў амаль усю службовую лесвіцу. 

«Такая ратацыя будзе працягвацца і надалей. Ужо непатрэбныя людзі, якія займаюць пасады і проста выконваюць свае абавязкі. Мусяць з'яўляцца новыя афіцэры, якія разумеюць сучасныя выклікі і здольныя прынесці штосьці новае і давесці рэформы ў войску да розуму», — дадаў таксама Алесін. 

На ягоную думку, новым намеснікам кіраўніка ГШ можа стаць хтосьці з рэгіянальнага камандавання. 

Арцём Гарбацэвіч

0
Галадед / Адказаць
27.06.2016 / 21:01
Рыгоравiч вызвалены ад пасады ў сувязі з узростам
0
alex / Адказаць
27.06.2016 / 21:58
Паставяць замест яго таго каратышку-крымнашыста.
0
миша / Адказаць
27.06.2016 / 23:59
Ну да , ну да, тешьте себя иллюзиями, потихоньку избавляются от белорусов в высшем военном руководстве, а это знаете все к чему? Не знаете? Ну так подумайте головой, мозгами своими тупыми овечьми!!!!
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру