Дзяржаўнымі ўзнагародамі Беларусі за шматгадовую плённую працу, асабістую мужнасць і самаадданасць, праяўленыя пры ліквідацыі надзвычайнай сітуацыі, значны асабісты ўклад у пераадоленне наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС ганараваныя 12 чалавек у розных сферах дзейнасці, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Ордэнам Айчыны III ступені ўзнагароджаны старшыня Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Дворнік.

Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіл Русы і старшыня Нараўлянскага райвыканкама Валерый Шляга ганараваныя ордэнам Пашаны.

Медалём «За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый» узнагароджаны дырэктар рэспубліканскага ландшафтнага заказніка «Налібоцкі» Васіль Гуркоў і дацэнт 1-й кафедры дзіцячых хвароб Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Таццяна Роўбуць.

Сем чалавек ганараваныя медалём «За працоўныя заслугі». У іх ліку намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Гарбачоў, старшыня Гомельскага гарвыканкама Пётр Кірычэнка, старшыня міжнароднага дабрачыннага грамадскага аб'яднання «Дапамога дзецям Чарнобыля» Генадзь Карэцкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0