Днём 27 чэрвеня ў вёсцы Бальшавік Гомельскага раёна, у невялікім штучным вадаёме, патанула 10-гадовая школьніца. Як паведаміў вядучы спецыяліст Гомельскай абласной арганізацыі Асвода Сяргей Касцючэнка, дзіця загінула з-за недарэчнай выпадковасці.

«Мясцовая бабуля гнала па дарозе свой статак, у якім тры быкі і пяць кароў. Насустрач ішлі дзве школьніцы. Жывёлы пачалі бадацца адно з адным, дзяўчынкі спалохаліся і сышлі ў ваду. Дно там глеістае, і дзяўчынак, мяркуючы па ўсім, стала засмоктваць. Мінак выцягнуў з вады адну дзяўчынку, тая сказала, што з ёй была сяброўка. Мясцовыя падлеткі кінуліся ў ваду і знайшлі на дне дзяўчынку, зрабілі ёй штучнае дыханне, выклікалі хуткую, але было позна — дзіця ўжо памерла», — сказаў спецыяліст Асвода.

Штучны вадаём, у якім патанула школьніца, быў выкапаны ў савецкі час, хутчэй за ўсё, для тэхнічных мэтаў.

26 чэрвеня ў вёсцы Дзяржынск Лельчыцкага раёна знайшлі целы траіх падлеткаў, якія патанулі падчас лоўлі рыбы сеткай. Усяго за выхадныя ў краіне патанула 15 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?