Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран заявіў, што Вялікабрытанія павінна падтрымліваць з ЕС самыя блізкія адносіны пасля «брэксіта».

Кэмеран заклікаў брытанцаў не адварочвацца ад Еўропы.

Прэм'ер-міністр таксама спадзяецца, што перамовы аб выхадзе краіны з ЕС будуць настолькі канструктыўныя, наколькі магчыма.

Брытанскі прэм'ер цяпер знаходзіцца на саміце краін ЕС у Бруселі. Гэта першы саміт пасля абвяшчэння вынікаў рэферэндуму, на якім брытанцы падтрымалі выхад краіны з ЕС.

Многія лідары ЕС заклікаюць Вялікабрытанію як мага хутчэй пачаць працэс выхаду з саюза. Падобную заяву ў гэты аўторак зрабіў кіраўнік Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер.

Сам Кэмеран заявіў, што гэтым будзе займацца новы прэм'ер-міністр краіны, які будзе абраны восенню.

Раней канцлер Германіі Ангела Меркель заявіла, што падтрымліваць блізкія адносіны з ЕС у інтарэсах Вялікабрытаніі, дадаўшы, што ў краіны не атрымаецца «зняць вяршкі» з перамоў аб «брэксіце».

«Павінна быць і будзе прыкметная розніца паміж тым, хоча краіна быць членам сям'і Еўрапейскага саюза ці не», — цытуе словы Меркель агенцтва Франс прэс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?