Генералы і афіцэры ВПС ЗША ўзялі ўдзел у Саміце па выкарыстанні кіраванай энергіі ў Вашынгтоне на мінулым тыдні, каб выпрацаваць агульнае бачанне будучых баявых аперацый з выкарыстаннем лазернай зброі, піша ваенны партал airforcetimes.com.

gannett-cdn.com

gannett-cdn.com

За апошнія 20 год лазерная зброя прайшла вялікі шлях — ад небяспечных хімічных лазераў да больш надзейных цвердацелых, ад дзясяткаў ват да дзясяткаў кілават.

Хоць пакуль баявыя лазеры яшчэ занадта вялікія і цяжкія, каб ставіць на звычайныя баявыя самалёты, ужо надышоў час распрацоўваць найбольш эфектыўныя спосабы ўбудаваць лазеры ў арганізацыю і лагістыку ваенных аперацый, лічаць у Пентагоне.

«Я ўпэўнены, што прыйшоў час высокаэнергетычных лазераў на полі бою на самалётах падтрымкі наземных войскаў АС-130. Зброя будучыні — энергетычная зброя», — адзначыў генерал-лейтэнант Брэдлі Хейтхалд.

АС-130. Фота wikimedia.org

АС-130. Фота wikimedia.org

Таксама лазеры могуць выкарыстоўвацца для эфектыўнай барацьбы з ракетамі праціўніка, у тым ліку гіпергукавымі, а таксама асляплення прылад назірання і прыцэльвання.

Праблемы з выкарыстаннем найноўшай зброі могуць узнікнуць нават проста з-за псіхалагічных фактараў: лётчыкі могуць не верыць у сілу зброі, якая не робіць «бум!».

«Калі ваш пілот прызвычаіўся чуць, як ракеты ляцяць у самалёт праціўніка, альбо адчуваць, як самалёт падскоквае, вызваляючыся ад цяжару бомбы, у яго сфармавалася пэўная мадэль узаемадзеяння з машынай», - распавядае генерал-лейтэнант Генры Оберынг.

Ціхая і нябачная зброя, такая як лазер, прымушае пілотаў хвалявацца, ці працуе яна ўвогуле. Магчыма, каб пераадолець гэтыя рэфлексы, будзе патрэбна ўводзіць спецыяльныя заняткі па перападрыхтоўцы лётчыкаў, кажуць эксперты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?