У Пінскім раёне ўвечары 28 чэрвеня ў выніку лабавога сутыкнення «Аўдзі» з аўтобусам загінулі два чалавекі і пяць параненыя.
Як паведамілі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама, гэта здарылася каля 18.00 на 72-м км аўтадарогі Р6 Івацэвічы — Пінск — Столін.
Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца аўтамабіля «Аўдзі», рухаючыся ў напрамку гарадскога пасёлка Лагішын, выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з аўтобусам «Кубань», які перавозіў людзей.
Кіроўца «Аўдзі» загінуў на месцы. Яго дэблакавалі з аўтамабіля работнікі МНС. Шэсць пасажыраў аўтобуса для аказання медыцынскай дапамогі даставілі ў бальніцу, дзе адзін з іх памёр.
Паводле папярэдніх звестак, у аўтобусе знаходзілася 14 чалавек. На месцы здарэння працуюць следча-аператыўная група і супрацоўнікі ДАІ.