У Daily Mail апублікавалі матэрыял пра бацьку, які не супраць патроліць сваю дачку: ён спарадыраваў яе сэлфі, якія яна выкладвала ў Instagram.
Кэсі Марцін выклала ў сваіх акаўнтах у Twitter і Facebook фатаграфіі, дзе на адным баку яе арыгінал, а на другі — пародыя бацькі.
Самай папулярнай фатаграфіяй стала тая, дзе Крыс, бацька Кэсі, намаляваў перманентным маркерам падобную татуіроўку, надзеў белую майку з глыбокім выразам, а замест вянка з Snapchat скарыстаўся сапраўднымі лісцем. Гэтая фатаграфія набрала больш як 15 тысяч лайкаў у Facebook.
«Мая дачка выкладвала свае сэксуальныя сэлфі, і замест таго, каб забараніць ёй гэта рабіць, я падумаў, што магу паступіць па-іншаму», — пісаў бацька дзяўчыны ў Instagram.
Яшчэ на адным фота бацька высмейвае смелы макіяж дачкі, выкарыстоўваючы ўсё той жа перманентны маркер. Дарэчы, Крыс не ведаў, што гэты маркер такі стойкі: яму спатрэбілася 3 дні, каб цалкам змыць макіяж і татуіроўкі.