Reuters.com

Reuters.com

Ахвярамі выбухаў у аэрапорце Атацюрк сталі 36 чалавек, многія паранены, заявіў прэм'ер-міністр Турцыі Біналі Йылдырым, перадае Reuters. Паводле слоў прэм'ер-міністра, сярод загінулых могуць быць замежнікі.

Йылдырым падкрэсліў той факт, што атака ў аэрапорце Стамбула адбылася ў той час, як Турцыя дасягае поспеху ў барацьбе з тэрарыстамі. Па словах прэм'ера, выбухі ў аэрапорце паказалі, што тэрарызм — глабальная пагроза.

Йылдырым таксама распавёў некаторыя падрабязнасці атакі. Паводле яго слоў, у нападзе ўдзельнічалі тры тэрарысты-смяротнікі, яны прыехалі да аэрапорта на таксі. Усе трое адкрылі агонь са зброі, якую прынеслі з сабой, а затым падарвалі сябе. Паводле слоў прэм'ер-міністра, улады Турцыі падазраюць, што за атакай стаіць групоўка «Ісламская дзяржава».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?