Дзісна. Віленская губерня. Кругом Дзісны многа безработных людзей, а акалічныя паны, замест даць кусок хлеба ім, наймаюць на палявыя работы арыштантаў. Ім лёгка: кватэры і харч дармавыя, на табаку сабе заробяць грыўню, і мала бяды! А беднаму чалавеку і радачкі няма, хоць з сям’ёй ідзі і садзіся ў астрог, — ды не прымаюць! Абываталі нашы, як пан М-цкі, Гал-цкі і нядаўна прыехаўшая артыстка В-ва, гоняцца за тым, каб лішнюю капейку выгадаць на арыштантах.

«НН». №24. 1911

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0