Дом і калодзеж, дзе здарылася трагедыя

Дом і калодзеж, дзе здарылася трагедыя

Увечары 28 чэрвеня жыхар Крупскага раёна спусціўся ў каналізацыйны калодзеж глыбінёй каля 6 метраў побач са сваім домам для яго прачысткі. У ходзе работы мужчына страціў прытомнасць і ўпаў на дно. Ён працаваў рабочым на газакампрэсарнай станцыі.

Аказаць дапамогу мужчыну спрабавалі суседзі. Трое мужчын па чарзе спускаліся ў калодзеж з мэтай аказання дапамогі папярэднім і, губляючы прытомнасць, падалі ўніз.

«У нейкі момант яго жонка падняла трывогу. У Каменцы жыве каля 500 чалавек, многія збегліся на дапамогу. Там жа ўся вуліца — прыватныя дамы. Ратаваць Сяргея хлопцы лезлі адзін за адным. Адзін з іх пенсіянер - 65 гадоў. Іншы прыехаў з Крупак да цесця ў адпачынак… Па чарзе ў калодзеж на дапамогу Сяргею спускаліся тры чалавекі і, губляючы прытомнасць, падалі ўніз. Усе загінулі».

Пра Сяргея мясцовыя кажуць толькі добрае. Нарадзіўся і жыў у Каменцы. Калі ажаніўся, купіў дом на суседняй з бацькамі вуліцы. Яму было 43 гады. Працаваў рабочым на газакампрэсарнай станцыі. З жонкай выхоўвалі дзвюх дачок-школьніц.

Для аказання дапамогі пацярпелым на месца здарэння прыбылі супрацоўнікі МНС. Яны дасталі цела чацвярых мужчын без прыкмет жыцця з каналізацыйнага калодзежа. Медыцынскія работнікі канстатавалі іх смерць.

Анатоль Ганчар, намеснік старшыні райвыканкама па будаўніцтве паказвае той калодзеж

Анатоль Ганчар, намеснік старшыні райвыканкама па будаўніцтве паказвае той калодзеж

Ігар Часнок, старшыня райвыканкама

Ігар Часнок, старшыня райвыканкама

— Калі ратавальнікі дасталі першага чалавека, для аператыўнага аказання дапамогі пакінутым, рызыкуючы жыццём, уніз спусціліся работнікі Крупскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях лейтэнант унутранай службы Аляксандр Шыманскі і старшына ўнутранай службы Андрэй Сліборскі, - распавялі ў МНС.

Андрэю Сліборскаму было 26 гадоў, фота з сацыяльных сетак

Андрэю Сліборскаму было 26 гадоў, фота з сацыяльных сетак

Пры правядзенні выратавальных работ двое супрацоўнікаў МНС атрымалі атручэнне парамі газаў і былі шпіталізаваны. Пазней, не прыходзячы ў прытомнасць, яны памерлі ў бальніцы.

- Следчым камітэтам высвятляюцца абставіны гібелі шасці чалавек у Крупскім раёне. Заведзена крымінальная справа за прычыненне смерці па неасцярожнасці, — паведамілі ў СК.

Праведзены агляд месца здарэння з удзелам спецыялістаў Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, МНС, міліцыі. Канфіскаваныя ўзоры рэчываў, якія змяшчаюцца ў калодзежы, у тым ліку ажыццёўлены забор паветра для правядзення хімічных даследаванняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?