Беларуская патрыятычная партыя вылучыла 22 кандыдаты ў дэпутаты, паведаміў старшыня партыі Мікалай Улаховіч.

Вылучэнне кандыдатаў адбылося 28 чэрвеня на з'ездзе партыі, у якім прынялі ўдзел каля 60 дэлегатаў. «Кандыдаты ў дэлегаты — гэта, у прыватнасці, кіраўнікі буйных прадпрыемстваў, прадстаўнікі бізнесу, сілавых структур, якія могуць прымаць удзел у выбарах, інтэлігенцыі. Словам, прадстаўлены ўвесь сацыяльны зрэз нашай партыі», — удакладніў Мікалай Улаховіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?