Кампанія «Белавія» адсочвае сітуацыю з бяспекай палётаў у Турцыю. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу перавозчыка, чартары ў Анталью з Мінска лятаюць у штатным рэжыме.

Бліжэйшы павінен адбыцца сёння ў 15.15. Што да рэйсаў у Стамбул, то на сёння, 29 чэрвеня яны не запланаваныя. Пры гэтым на сёння планаваўся рэйс у Мінск з турэцкага аэрапорта імя Атацюрка, які можа быць адменены.

Увечары 28 чэрвеня ў стамбульскім аэрапорце адбыўся тэракт, у выніку якога загінула сама меней 36 чалавек. Яшчэ 140 чалавек, паводле апошніх звестак, атрымалі раненні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0