«Малітва за гетмана Мазепу» (2001, каляровы, 105 хвілін). Рэжысёр: Юры Ільенка. У ралях: Багдан Ступка, Алег Драч, Людміла Ефіменка, Мікіта Джыгурда.
29 чэрвеня. Кнігарня логвінаЎ (Незалежнасці 37а). Пачатак а 19-30. Незалежнасці 37а. У межах «Года ўкраінскай літаратуры»
***
Спроба радыкальнай перазагрузкі нацыянальнай міфалогіі ад аднаго з культавых аўтараў «ўкраінскага паэтычнага кіно». Кінамістэрыя вакол бурлівага жыцця гетмана Мазепы – аднаго з падставовых герояў украінскай гісторыі. Самая супярэчлівая з прац рэжысёра, атрымаўшая скандальны рэзананс у дыяпазоне ад «дасягнення сусветнага ўзроўню» да «фільм-катастрофа».