26 чэрвеня ў Камарова пад Мінскам праходзіць музычны фэст «Купальскае кола». Збіраецца шмат людзей з усёй краіны. У тым ліку з Полацка прыязджае будаўнік Віталь Сакалоўскі. Віталь любіць і шануе гісторыю і гістарычныя сімвалы. На ім майка з «Пагоняй». Пад ёй на грудзях тату — таксама з гістарычным гербам ВКЛ. Хлопец прыходзіць на фэст, там яго спыняюць міліцыянты, прымушаюць зняць кашулю. Маўляў, незарэгістраваная сімволіка. Віталь кашулю здымае, пад ёй яшчэ адна «Пагоня». Міліцыянты прысаромленыя адпускаюць хлопца. Ён фатаграфуецца і выкладае фота ў інтэрнэт, збірае сотні лайкаў і рэпостаў, дзясяткі каментаў кшталту «рэспект табе, сапраўдны патрыёт».

Такую версію мінскіх прыгодаў палачаніна Віталя Сакалоўскага пасля «Купальскага кола» распаўсюдзілі дзясяткі паблікаў у сацсетках і адразу некалькі незалежных СМІ, у тым ліку і Еўрарадыё. Чым моцна здзівілі самога Сакалоўскага. Ён расказвае, што насамрэч ўсё выглядала зусім іначай:

«Майку мяне папрасілі зняць мужчына з дзяўчынай, якія гандлявалі на фэсце ў намёце «symbal.by». Яны і сфатаграфавалі мяне. Я дзяўчыну ведаў, мы бачыліся некалькі разоў на беларускіх фестывалях», — сцвярджае Сакалоўскі.

Ён дадае, што просьба зняць майку і сфатаграфавацца яго не здзівіла — татуіроўкі даўно прыцягваюць увагу людзей і нехта пастаянна просіць сфатаграфавацца разам альбо распытвае пра іх.

Далей падзеі развіваліся імкліва. У нейкі момант прысутныя на «Купальскім коле» людзі пачынаюць пазнаваць Сакалоўскага і нават паведамляюць палачаніну, што ён стаў «зоркай інтэрнэту»:

«Там на месцы інтэрнэт благі быў, я нічога не бачыў. Але ў нядзелю праходзіў нейкі хлопец і кажа, што я зорка інтэрнэта. Пытаюся ў яго, што здарылася? І чую, што «Наша Ніва» апублікавала інфармацыю. Як быццам мяне затрымалі міліцыянты. Маўляў, яны папрасілі зняць майку з «Пагоняй». А калі я прыехаў у нядзелю дадому позна ўначы, залез у інтэрнэт — вочы ў мяне ўверх палезлі».

Было ад чаго. Бо ўвесь фэст «Купальскае кола» абслугоўвала ўсяго тры супрацоўнікі праваахоўных органаў, а сам Віталь сустрэў іх толькі, калі яны мірна елі шашлык. І праз сваю майку ды татуіроўкі не меў ніякіх праблем. Яны, такія праблемы, апошні раз узнікалі з год таму на адным з рыцарскіх фэстаў і супрацоўнікі гандлёвага пункту «symbal.by» пра іх не ведалі.

Цяпер Віталь Сакалоўскі моцна незадаволены незалежнымі СМІ:

Каментар прадстаўніка «symbal.by» Паўла Белавуса:

І дадае, што не хацеў пакрыўдзіць сваім учынкам ні палачаніна Віталя Сакалоўскага, ні арганізатараў фэсту «Купальскае кола».

Аднак па ўсім відаць, што ўсё ж пакрыўдзіў.

Ад Рэдактара «НН»

Вось класічны прыклад, калі мілы жарт «Хлопца папрасілі зняць майку з «Пагоняй», вось ён і зняў» «сапсаваным тэлефонам» ператварыўся ў памылковую інфармацыю. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?