Расія адменіць забарону на арганізаваны турызм у Турцыю. Пра гэта паведаміла адміністрацыя Крамля пасля тэлефонных перамоў прэзідэнта Уладзіміра Пуціна і прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана.

«Пры гэтым пажадана, каб турэцкі ўрад распачаў дадатковыя крокі, накіраваныя на гарантаванне бяспекі расійскіх грамадзян на тэрыторыі Турцыі», — гаворыцца ў паведамленні Крамля.

Пуцін заявіў, што Эрдаган паабяцаў зрабіць усё неабходнае для бяспекі расіян. 29 чэрвеня ў аэрапорце Стамбула адбыўся тэракт, у выніку якога загінуў 41 чалавек.

Падчас перамоваў з прэзідэнтам Турцыі Пуцін паведаміў, што даручыць ураду Расіі пачаць працу па аднаўленні «ўзаемавыгадна двухбаковага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай і іншых сферах».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?