29.06.2016 / 15:47

Памерла журналістка Вольга Караткевіч 12

Памерла журналістка Вольга Караткевіч.

Пра гэта ў сваім фэйсбуку паведаміў журналіст Радыё «Свабода» Сяргей Навумчык.

Яна 10 дзён не дажыла да 44 гадоў.

Вольга Караткевіч скончыла філалагічны факультэт БДУ. У журналістыцы з 1994 года. Працавала на Радыё 101.2, Беларускай рэдакцыі Польскага Радыё, радыё «Свабода». Пісала ў «Нашу Ніву».

Вольга Караткевіч доўгі час пакутавала на рак. Да апошняга Вольга сачыла за беларускім жыццём і дапамагала грашыма праектам беларускага мастацтва.

0
mikola ramanau / Адказаць
29.06.2016 / 16:06
Spaczuvaiu Rodny i Blizkim. Puham zjamlja.....Pamjataiu-20 god tamu......FM-101,2.....Jakie geta byli *Czasy*!
0
Алесь / Адказаць
29.06.2016 / 16:10
Хай зямля ёй будзе лёгкай. Спачуванні родным і сябрам.... Вось так без вайны, людзі з неабыякавай душоў да рознага гвалту, гінуць ад гэтай хваробы дзясяткамі. А каб не было б псіхалагічнай вайны супраць свядомых беларусаў , большая частка не захварэла? Колькі яны прынеслі б карысці краіне...Некалі галоўным ідэолагам (разам са СМІ) прыдзецца адказаць за гэту "вайну", магчыма іх нашчадкам...
0
Мімаходзь / Адказаць
29.06.2016 / 16:27
Вельмі шкада. Светлая памяць, зямля пухам. Паважаная НН, чаму б Вам не адкрыць рубрыку, прысвечаную фінансавай [ці іншай] дапамозе людзям. Дзеткам хаця б...
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру