Спрыяльныя ўмовы для зьяўленьня алігархаў склаліся ў Беларусі, мяркуе кіраўнік аналітычнага цэнтру «Стратэгія» Леанід Заіка.

Падставай для такога сьцьвярджаньня стала нядаўняя заява канцэрну «Белнафтахім» пра магчымы продаж прыбытковых прадпрыемстваў «Палімір» і «Нафтан». Леанід Заіка лічыць гэта трывожным сыгналам:

«Калі ў краіне з пачатку года на 78% вырас экспарт, значыць у краіны выдатна ідуць справы, прадпрыемствы зарабляюць грошы, пасьпяхова прадаюць сваю прадукцыю за мяжой. Навошта нешта прыватызаваць?».

Кіраўнік «Стратэгіі» параўноўвае сытуацыю ў Расеі 15 гадоў таму, калі там пачыналася прыватызацыя, і цяперашнюю сытуацыю ў Беларусі. Расейскія алігархі пачыналі сваю «працоўную дзейнасьць» у даволі маладым узросьце, цяпер гэтым шляхам могуць пайсьці і дзеці кіраўнікоў краіны. Леанід Заіка гаворыць:

«Для дзяцей кіраўнікоў краіны, якім па 25‑27 гадоў, гэта выдатная магчымасьць стаць алігархамі. Ну хто ж перашкаджае? Каб я быў сынам Лукашэнкі, я дакладна стаў бы алігархам».

Еўрапейскае радыё для Беларусі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0