Грамадства22

Амаль 60% беларусаў не хочуць ля сваіх межаў войскаў ні Расіі, ні НАТА — сацапытанне

Большасць беларусаў не хочуць размяшчэння каля сваіх межаў замежных войскаў і не гатовыя падтрымаць ні НАТА, ні Расію пры гіпатэтычным канфлікце паміж імі. Пра гэта паведамляе Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (зарэгістраваны ў Вільні) па выніках свайго чэрвеньскага агульнанацыянальнага апытання.

Сацыёлагі задалі пытанне: «У апошні час вакол Беларусі адбываецца нарошчванне ўзброенай моцы: Расія стварае ў заходнім рэгіёне новыя дывізіі, а НАТА — размяшчае свае батальёны ў Польшчы і краінах Балтыі. Адны людзі ў Беларусі падтрымліваюць дзеянні Расіі, а іншыя — Захаду/НАТО. А як да гэтага ставіцеся Вы?»

26,1% рэспандэнтаў выбралі адказ «падтрымліваю дзеянні Расіі: гэта абароніць нас ад магчымай агрэсіі НАТА», 10,6% — «падтрымліваю дзеянні Захаду/НАТА: гэта абароніць нас ад магчымай агрэсіі Расіі», а амаль 58% — «не падтрымліваю ні адзін з бакоў, паколькі Беларусь можа быць уцягнутая ў ваенны канфлікт».

На пытанне: «А калі такі канфлікт усё ж адбудзецца, на чый бок Вы ўстанеце?» траціна адказалі «на бок Расіі», 13,4% — «на бок Захаду», а 43,5% — «паспрабую не падтрымліваць ніводзін з бакоў».

— Прычым, як паказаў аналіз, моладзь у найбольшай ступені схільная быць у баку ад канфлікту і не займаць ні адзін з бакоў у геапалітычнай канфрантацыі. Назіраецца строгая лінейная залежнасць: чым вышэй ўзрост, тым вышэйшая ўцягнутасць, і тым вышэйшая ўцягнутасць на баку Расіі, — адзначаюць у НІСЭПД.

Беларусы ў большасці (71%) адмоўна ставяцца да ўдзелу сваіх суграмадзян у баявых дзеяннях ва Украіне. Толькі па 11% апытаных выказаліся ў падтрымку ўдзелу беларусаў на адным і другім баку адпаведна.

Рост празаходніх настрояў

Чэрвеньскае апытанне зафіксавала невялікае пацяпленне ў дачыненні беларусаў да Еўропы і, адпаведна, пахаладанне да Расіі.

Сацыёлагі з НІСЭПД прапанавалі апытаным паўдзельнічаць у двух гіпатэтычных рэферэндумах: аб уступленні ў ЕС (так ці не) і пра выбар паміж ЕС і РФ (уступленне ў Еўрасаюз або аб'яднанне з Расіяй).

Як бы вы прагаласавалі на рэферэндуме аб уступленні ў ЕС? (у працэнтах)

  Снежань 2015 Сакавік 2016 Чэрвень 2016
За 19,8 23,4 27,5
Супраць 56,1 53,9 50,3

Што б вы выбралі: уступленне ў ЕС або аб'яднанне з РФ? (у працэнтах)

  Снежань 2015 Сакавік 2016 Чэрвень 2016
Расію 53,5 48 42
ЕС 25,1 31,2 34

Стаўленне беларусаў да ЗША складанейшае. З аднаго боку, як і раней, найбольш варожай краінай беларусы называюць ЗША — такі адказ далі 52,4%. З іншага боку, да ЗША ў цэлым вельмі/хутчэй пазітыўна ставяцца 55,7%, хутчэй/вельмі негатыўна 35,3%, да амерыканцаў адпаведна 60.6% vs. 28.2%, а да амерыканскай навукі і тэхнікі 71,2% vs. 18,3%. Траціна апытаных лічыць, што «Беларусі абавязкова трэба аднавіць нармальныя адносіны з ЗША», менш за чвэрць лічыць, што гэта не абавязкова, а каля 35% ставяцца да гэтага абыякава.

— Відавочна, што ў Беларусі няма такога глыбокага і агрэсіўнага антыамерыканізму, як у Расіі, — адзначаюць сацыёлагі.

У ходзе чэрвеньскага даследавання НІСЭПД было апытана 1512 чалавекі, памылка рэпрэзентатыўнасці не перавышае 3%.

НІСЭПД — найстарэйшы беларускі незалежны навуковы цэнтр, які праводзіць даследаванні грамадскай думкі з пачатку 1992 года. У 2005 годзе, пасля ліквідацыі Вярхоўным судом РБ, быў вымушана перарэгістраваны ў Літве.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларусам стала складаней легалізавацца ў Польшчы — там больш не прымаюць выдадзеныя ў БССР дакументы і патрабуюць апастылі

Беларусам стала складаней легалізавацца ў Польшчы — там больш не прымаюць выдадзеныя ў БССР дакументы і патрабуюць апастылі

Усе навіны →
Усе навіны

«Ужо тры гады я не размаўляю з мамай па ейнай ініцыятыве». Яна Латушка — пра палітыку, сям’ю і будучыню Беларусі16

Лідары Еўропы: Украіне патрэбныя надзейныя гарантыі бяспекі7

«Не вайне!» Як Макс Корж разрываў Варшаву і пра што казаў на сваім канцэрце? РЭПАРТАЖ33

Беларуска натхняльна расказала, як атрымала новую прафесію ў Германіі пасля 45 гадоў7

Сёння пятая гадавіна забойства Аляксандра Тарайкоўскага сілавікамі3

Украінскія дроны ўдарылі па НПЗ у Саратаве1

Сакрэты пабудовы першага Менска: польскія тэхналогіі і святыя дрэвы для сцен5

З расійскай арміі звольнілі генерала Лапіна, які раней не раз трапляў у скандалы

Акцыі з нагоды пяцігоддзя выбараў 2020 года прайшлі ў розных гарадах Еўропы ФОТЫ5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусам стала складаней легалізавацца ў Польшчы — там больш не прымаюць выдадзеныя ў БССР дакументы і патрабуюць апастылі

Беларусам стала складаней легалізавацца ў Польшчы — там больш не прымаюць выдадзеныя ў БССР дакументы і патрабуюць апастылі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць