Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган падчас першай за паўгода тэлефоннай размовы дамовіліся пра асабістую сустрэчу, гаворыцца ў паведамленні на афіцыйным сайце Эрдагана.

GETTY

У заяве ўдакладняецца, што лідары дзвюх краін дамовіліся падтрымліваць кантакты і сустрэцца асабіста. Пры гэтым не ўдакладняецца, калі менавіта можа адбыцца гэтая сустрэча.

Уладзімір Пуцін пасля перамоў паабяцаў, што ўрад Расіі пачне перамовы з турэцкімі ведамствамі аб аднаўленні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі. Таксама Крэмль плануе «зняць абмежавальныя меры адносна наведвання Турцыі расійскімі турыстамі».

«Пры гэтым пажадана, каб турэцкі ўрад зрабіў дадатковыя крокі, накіраваныя на забеспячэнне бяспекі расійскіх грамадзян на тэрыторыі Турцыі», — гаворыцца ў заяве Крамля.

Пуцін падчас размовы асудзіў напад на аэрапорт імя Атацюрка ў Стамбуле, падчас якога загінуў 41 чалавек. Абодва прэзідэнты заявілі пра сваю прыхільнасць барацьбе з тэрарызмам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?