Навукоўцы з ЗША і Бразіліі стварылі дзве вакцыны супраць віруса Зіка. Як сцвярджаюць даследчыкі, упершыню вакцына падзейнічала на жывёл і дала станоўчы вынік. Навукоўцы ўжо гатовыя апрабаваць яе на людзях, паведамляюць СМІ.

Адна з гэтых вакцын заснаваная на ДНК штаму ізаляванага ў Бразіліі віруса Зіка, другая ж створаная пры дапамозе вычышчанага інактываванага штаму з Пуэрта-Рыка.

На працягу 4 тыдняў мышэй, прышчэпленых атрыманымі вакцынамі, спрабавалі заразіць вірусам Зіка. Але імунітэт грызуноў справіўся з вірусам. Важна, што нават пасля таго, як антыцелы былі выдаленыя з крыві мышэй, яны так і не заразіліся. Але прафесар Дэн Барух з Гарвардскага універсітэта, кіраўнік праекта, папрасіў не рабіць заўчасных высноваў. Бо пакуль невядома, як павядзе сябе вакцына пры выпрабаванні на людзях. Пачаць тэставанне запланавана ўжо ў гэтым годзе.

Раней паведамлялася, што Упраўленне па прадуктаў і лекаў ЗША дало дазвол на правядзенне клiнiчных выпрабаванняў на людзях вакцыны GLS-5700, якую распрацавала амерыканская кампанія Inovio Pharmaceuticals.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0